Ялінка ў чырвона-зялёных колерах і адсылкі на Залюстроўе. Стала вядома, як упрыгожаць Менск да Новага году


У Менску пачалася падрыхтоўка да навагодніх і калядных святаў. Пра дэталі і планы выданню «Минск-Новости» распавяла начальніца аддзелу дызайну «Менскрэкламы» Таццяна Бугаркова.

Планы ўпрыгожвання Менску да Новага 2023 года.
Фота: minsknews.by

Паводле чыноўніцы, у Менску ўсталююць 26 штучных ёлак, з іх 14 ужо знаходзяцца на сваіх месцах. На плошчы Незалежнасці мантаж ялінкі з дызайнерскімі фігуркамі святлівых трусоў плануюць пачаць 24 лістапада. Абапал пляцоўкі расставяць ажурныя фрэзераваныя елкі з замацаванымі на іх габарытнымі цацкамі. Таксама на гэтым участку плануюць паставіць светлавую канструкцыю «2023».

Мантаж ёлкі на Кастрычніцкай плошчы спецыялісты пачнуць 28 лістапада. Яе дэкларуюць з дапамогай 6 тыс. разнастайных упрыгожанняў. А сама яна стане цэнтрам гораду, у якім жывуць усімі любімыя казачныя героі.

Hавiны
Зіма блізка: у менскім парку Горкага паставілі навагоднюю ялінку
2022.11.11 10:36

На пляцоўцы каля Палаца спорту пабудуюць бліскучы агнямі замкавы горад, на тэрыторыі якога будзе арганізавана мноства забаў. А ёлку аформяць у бэзава-серабрыстых колерах.

На плошчы Свабоды на фасадзе будынку ратушы, размесціцца лік «2023» са стылізаваным гадзіннікам, які паказвае без пяці хвілін апоўначы. У цэнтры кампазіцыі фотазоны будуць Дзед Мароз і Снягурачка, а таксама люстэрка, што адсылае да твору «Аліса ў Краіне цудаў», «дзякуючы якому кожны чалавек зможа памарыць пра казачнае Залюстроўе», распавяла Бугаркова.

Планы ўпрыгожвання Менску да Новага 2023 года.
Фота: minsknews.by

Пераўтварэнне чакае і плошча Дзяржаўнага флага, дзе ёлку дэкаруюць у колерах афіцыйнай сімволікі.

Апроч таго, на кожным ліхтарным слупе на праспекце Пераможцаў размесцяць аб’ёмныя калядныя вянкі з цацкамі і агнямі, а ў парку імя Паўлава будзе стаяць святлодыёдная арт-ёлка, корпус якой закручаны ў спіраль, а зверху над ёй сапраўдны светлавы шацёр. Яе сюды перавязуць ад «Чыжоўка-Арэны», дзе ёлка стаяла летась.

Планы ўпрыгожвання Менску да Новага 2023 года.
Фота: minsknews.by

Горад будзе цалкам упрыгожаны да надыходзячых святаў да 15 снежня.

Hавiны
Жанчыну, якая зарганізавала свята для дзяцей украінскіх уцекачоў, пакаралі соднямі арышту
2022.07.01 08:40

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў