Расея ў ААН заявіла, што працягне абстрэльваць энергетычную інфраструктуру Украіны


Увечары 23 лістапада было скліканае тэрміновае паседжанне Рады бяспекі ААН, выкліканае чарговым абстрэлам Расеяй украінскай інфраструктуры. Пра гэта паведамляюць «Новости ООН».

Намесніца генеральнага сакратара ААН у палітычных пытаннях і пытаннях мірабудаўніцтва Размары Дыкарла распавяла Радзе бяспекі, што ў выніку новай хвалі расейскіх ракетных абстрэлаў і ўдараў дронамі мільёны жыхароў Украіны пры мінусавой тэмпературы пазбавіліся электрычнасці, у шмат каго няма вады і ацяплення. Кіеўская вобласць цалкам абясточаная. Тры мільёны кіяўлянаў засталіся без водазабеспячэння. У выніку сённяшніх абстрэлаў каля 30 мірных жыхароў былі забітыя ці атрымалі раненні, у тым ліку – двухдзённае немаўля.

Hавiны
Расейская армія абстраляла шпіталь у Запарожскай вобласці, загінула немаўля
2022.11.23 09:46

Паводле намесніцы генеральнага сакратара, у выніку абстрэлаў зіма можа стаць сапраўднай катастрофай для мільёнаў украінцаў. Бо яшчэ раней улады краіны заяўлялі, што ў ёй амаль не засталося буйных цеплавых і гідраэлектрастанцый, якія працягваюць працаваць.

«Сённяшні абстрэл, хутчэй за ўсё, яшчэ больш пагоршыць сітуацыю», – папярэдзіла Дыкарла, адзначыўшы, што была абстраляная Ладыжынская ТЭС у Вінніцкай вобласці, пашкоджаная энергетычная інфраструктура ў Крэменчугу, Львове і Адэсе. У выніку абстрэлаў была адключаная электрычнасць у суседняй Малдове.

Абноўлена
Расея нанесла новыя ракетныя ўдары па Украіне: без электрычнасці Кіеў, буйныя гарады і Малдова
2022.11.23 17:16

Прадстаўніца ААН запатрабавала ад Расеі неадкладна спыніць гэтыя дзеянні і нагадала пра адказнасць за парушэнне правілаў вайны. Таксама яна выказала занепакоенасць сітуацыяй на Запарожскай АЭС – найбуйнейшай у Еўропе. Дыкарла заклікала «не дапусціць штучна справакаванай гуманітарнай катастрофы гэтай зімой», папярэдзіўшы, што высокую цану за яе заплацяць не толькі ўкраінцы, але і ўся міжнародная супольнасць.

Расея абяцае працягваць абстрэлы

На пасяджэнні Рады бяспекі ААН па відэасувязі выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён заклікаў Раду Бяспекі ААН абараніць ягоную краіну ад «энергетычнага тэрору з боку Расеі» і назваў «тупіком» сітуацыю, калі РФ, маючы права вета, блакуе рашэнні Рады, датычныя яе ўласных «злачынных» дзеянняў.

«Мы вызвалілі Херсон, і як толькі расейская армія яго пакінула, яна пачала планамерна разбураць украінскія гарады», – адзначыў Зяленскі.

Паводле яго, «калі на вуліцы мінусавая тэмпература, а дзясяткі мільёнаў людзей у выніку траплення расейскіх ракет па энергааб’ектах застаюцца без электрычнасці, цяпла і вады, гэта відавочнае злачынства супраць чалавечнасці». Прэзідэнт Украіны прапанаваў прыняць рэзалюцыю Рады бяспекі, якая асуджае «энергетычны тэрор».

У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя заявіў, што шэраг краін «вядзе ва Украіне проксі-вайну супраць Расеі». Паводле яго, удары па абʼектах энергетычнай і іншай інфраструктуры наносяцца «для паслаблення і знішчэння ваеннага патэнцыялу праціўніка». Ён адзначыў, што Расея і далей будзе абстрэльваць Украіну, пакуль тая не зойме «рэалістычную пазіцыю, якая дазволіла б у рамках перамоваў абмеркаваць і паспрабаваць урэгуляваць» спрэчныя пытанні.

Hавiны
Склікаецца тэрміновае паседжанне Рады бяспекі ААН па Украіне
2022.11.23 21:57

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў