На беларуска-польскай мяжы зноў знайшлі цела мігранта


Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў аб выяўленні на мяжы з Польшчай трупа мігранта «афрыканскай знешнасці». З пачатку году гэта пятая смерць на мяжы з Польшчай.

Цела мужчыны знайшлі 23 лістапада каля плота на мяжы з Польшчай.

«Пагранічны нарад знайшоў цела мужчыны афрыканскай знешнасці ўчора, 23 лістапада, паблізу польскіх загарод. Труп іншаземца знаходзіўся каля брамкі, прызначанай для міграцыі жывёл», – паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Прычыны смерці, як і абставінаў знаходжання мігранта каля польскай мяжы з боку Беларусі, у ведамстве не паведамілі.

Гэта ўжо трэці выпадак смерці мігранта каля беларуска-польскай мяжы за апошнія некалькі дзён. Целы мігрантаў выяўлялі ў красавіку, кастрычніку, лістападзе. Апошнія разы пра падобныя выпадкі паведамлялася 2 кастрычніка, 19 і 21 лістапада.

Супрацоўнікі польскай пагранслужбы 24 лістапада выклалі відэа, як беларускія пагранічнікі суправаджаюць мігрантаў да мяжы. «Беларускія службы пастаянна дастаўляюць замежнікаў на мяжу з Польшчай… канваююць у месцы, дзе яны могуць паспрабаваць перасячы мяжу», – адзначыў польскі бок.

Міграцыйны крызіс трывае з траўня 2021 года. У яго арганізацыі падазраюцца ўлады Беларусі, ёсць шэраг сведчанняў пра актыўны ўдзел беларускіх сілавікоў у арганізацыі нелегальнага пераходу мяжы. Толькі за апошнія дні, 20–21 лістапада, 155 мігрантаў нелегальна спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Латвія дэмантуе мост на мяжы з Беларуссю
2022.11.24 15:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў