Лукашэнка расказаў, чаму беларускія войскі не дапамогуць Расеі ў вайне


Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ва ўзброеным канфлікце «па многіх напрамках», але без непасрэднага ўдзелу ваенных, і заявіў, што беларускае войска не зможа дапамагчы Расеі ў агрэсіі супраць Украіны, паведамляе «БелТА».

«Хоць я ніколі не адмаўляўся, што мы не ўдзельнічаем у спецыяльнай ваеннай аперацыі, па многіх напрамках. Але мы не ўвязваемся, нікога не забіваем, жывую сілу туды не ўводзім», – сказаў Лукашэнка.

Прыцягваць беларускіх вайскоўцаў, паводле яго слоў, няма неабходнасці.

Таксама Лукашэнка дадаў, што непасрэдным удзелам узброеных сілаў Беларусь толькі «зробіць горш» і назваў такі сцэнар глупствам. «Гэта не роля Беларусі ў гэтым канфлікце», – сказаў Лукашэнка.

«Нашы ўзброеныя сілы, ну колькі мы там можам іх задзейнічаць, 35 – 40 тысяч, яны не вырашаць праблемы [у вайне ва Украіне]», – дадаў ён.

Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што трэба з Расеяй «дамаўляцца разумна і казаць пра мір» і зноў абвінаваціў амерыканцаў і палякаў у канфлікце, бо тыя, нібыта, хочуць усталяваць ядравы кантроль.

ВІДЭА
Як Лукашэнка дапамагае Пуціну ваяваць
2022.11.24 17:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў