КДК пагражае «самымі жорсткімі» рэпрэсіямі, калі «ў нейкай краме нешта прападзе»


Камітэт дзяржаўнага кантролю будзе прымаць самыя жорсткія захады за невыкананне пастановы ўраду № 713 аб рэгуляванні цэнаў. Пра гэта заявіў 24 лістапада старшыня КДК Васіль Герасімаў на пасяджэнні Берасцейскага аблвыканкаму, перадае БелТА.

Кошты ў беларускіх крамах.
Фота: Белсат

«Асноўная мэта органаў мясцовай улады – забеспячэнне, напаўненне паліцаў. Не дай бог, у нейкай краме нешта прападзе. Паверце, я звяртаюся да сетак: што датычыцца Камітэту, мы будзем прымаць самыя жорсткія меры. Мы, вядома, сабралі ўсе звесткі, хто скараціў пастаўкі, і з імі разбярэмся», – сказаў Герасімаў.

Між тым намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун, наадварот, адзначыў, што жарсці ў пытаннях цэнавага рэгулявання згасаюць.

«У суб’ектаў гаспадарання тыповыя пытанні. Іх досыць шмат, тым не менш напал жарсцяў згас. Асноўныя пытанні растлумачаныя», – адзначыў чыноўнік.

Агляд
Ад голаду не памром, але выбар памяншаецца. Паглядзелі, што змянілася ў крамах ад рэгулявання коштаў
2022.11.22 07:10

Пасля ўвядзення ў Беларусі рэгулявання коштаў сітуацыя ў крамах са спажывецкімі таварамі першай неабходнасці асабліва не змянілася. Пакупнікі звяртаюць увагу, што часам можна набыць і больш танныя, чым раней, харчы. Затое з паліцаў паступова знікаюць замежныя вырабы і тавары так званага прэміум-класу.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў