Беларускія спартоўцы і ўкраінскія ўлады стварылі працоўную групу ў справе спартовых санкцыяў

Ва Украіне створаная працоўная група ў справе спартовых санкцыяў і допуску да міжнародных спаборніцтваў. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага фонду спартовай салідарнасці (BSSF), паведамляюць «Athletes for Freedom».

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін дае інтэрв’ю на Кубку Івуліна. У польскай сталіцы адбылася першая гульня аматарскіх камандаў у гонар зняволенага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна. Варшава, Польшча. 14 жніўня 2022 года. Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

З украінскага боку ў працоўнай сустрэчы ўдзельнічалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Аляксей Дняпроў, прэзідэнт Паралімпійскага камітэту Украіны Валерый Сушкевіч, прадстаўнікі Міністэрстваў моладзі і спорту, замежных справаў, культуры і інфармацыйнай палітыкі, дэпутаты ды іншыя. З боку BSSF удзел у пасяджэнні бралі дырэктар фонду Аляксандр Апейкін, прадстаўнікі фонду Міхаіл Залеўскі і Анатоль Котаў.

«Мэта працоўнай групы з’яўляецца мадэрнізаванне спартовых санкцыяў, байкот спартоўцаў-прапагандыстаў, нядопуск іх у шырокую спартовую прастору для распаўсюджвання ідэяў нянавісці і вайны», – паведамілі беларускія спартоўцы.

Па выніках пасяджэння вырашана вынесці на разгляд камітэту Вярхоўнай Рады ў справах моладзі і спорту пытанне аб стварэнні працоўнай групы для супрацьдзеяння расейскай агрэсіі ў сферы спорту, распрацаваць праект Пастановы Вярхоўнай Рады аб пашырэнні механізмаў супрацьдзеяння расейскай прапагандзе ў сферы спорту, прапанаваць увесці персанальныя санкцыі ў дачыненні першай групы «правераных асоб».

Беларускіх баксёраў вырашылі не выпраўляць на моладзевы чэмпіянат свету

Беларускі фонд спартовай салідарнасці не першы месяц супрацоўнічае з украінскімі спартоўцамі. Гэтак, 25 кастрычніка супольная дэлегацыя ўкраінскіх і беларускіх спартоўцаў разам з прадстаўнікамі Фонду правяла афіцыйную сустрэчу з дырэктарам Офісу ва Усходняй Еўропе Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Дэньелам Бішафам.

На спатканні абмеркавалі ўзмацненне санкцыяў у спартовай галіне на рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, пазбаўленне НАК Беларусі і федэрацыяў міжнароднага прадстаўніцтва, візавыя абмежаванні для спартоўцаў, якія падтрымліваюць дыктатуру ў Беларусі і вайну ва Украіне.

Беларускі фонд спартовай салідарнасці атрымаў «Play The Game Award»

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны