У Жлобіне за прышчэпку ад ковіду раздавалі піцы і торты

У Жлобіне з 9 да 18 лістапада праходзіла акцыя «Зрабі прышчэпку і атрымай піцу ці торт у падарунак», піша гомельскае выданне «Флагшток».

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, як і калі праводзіць бустарную вакцынацыю

Акцыю праводзіла Жлобінская цэнтральная раённая лякарня супольна з мясцовымі гандлёвымі цэнтрамі і кавярнямі. Атрымаць падарунак можна было ў дзень прышчэпкі, аднак кожная ўстанова, якая ўдзельнічала ў акцыі, выдавала піцы ці торты толькі першым пяці з тых, хто звярнуўся.

«Флагшток» кажа, што ў акцыі паўдзельнічалі 16 чалавек, большасць з якіх – працаўнікі металургічнага заводу.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 23 лістапада больш за 3385 тысячаў беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. З іх больш за 2 675 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

ГГ, belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны