У Менску тралейбус насмерць збіў пенсіянерку, якая пераходзіла на зялёнае святло


Здарэнне адбылося 24 лістапада ў мікрараёне Зялёны Луг у Менску. Каля 14-й гадзіны тралейбус наехаў на 86-гадовую пенсіянерку.

Каб дастаць жанчыну, прыйшло выклікаць ратавальнікаў.

Жанчына перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора. Пасля наезду яна аказалася заблакаваная пад тралейбусам, даставаць яе давялося ратаўнікам.

У выніку ДТЗ жанчына памерла на месцы.

Пводле гэтага факту праводзіцца праверка, працуюць супрацоўнікі ДАІ, следчыя і супрацоўнікі МНС.

Тралейбус наехаў на жанчыну ў Зялёным Лузе.
Фота: zerkalo_io / Telegram
Hавiны
ГУБАЗіК рыхтуе змены ў закон, якія дазволяць забіраць у беларусаў грамадзянства і маёмасць за экстрэмізм
2021.11.24 10:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў