У бабруйскай калоніі ўспышка каронавіруса


Праваабаронцы з Берасця паведамляюць пра ўспышку каронавіруса ў бабруйскай калоніі.

У каранцін адправілі не менш за 150 чалавек.

Бабруйская папраўчая калонія.
Фота: komkur.info

Цяпер у калоніі знаходзяцца 39 палітвязняў.

У сувязі з гэтым адміністрацыя ўстановы адмяніла працяглыя спатканні, але кароткатэрміновыя пакуль дазволены.

Таксама расфармоўваюцца бягучыя атрады і ствараюцца «каранцінныя», у якіх адменены відэазванкі. Вядома, што такім «каранцінным» атрадам стаў 14-ы атрад колькасцю каля 150 чалавек.

Тых зняволеных, хто цяжка хварэе, змяшчаюць у санчастку. Робяцца тэсты на каронавірусную інфекцыю.

Аналітыка
«Аказаліся не такія адданыя». Рэжым масава зачышчае нелаяльных працаўнікоў
2021.11.24 19:32

АД, belsat.eu

Стужка навінаў