Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай Аляксея арыштавалі другі раз. За кратамі ён правядзе месяц


Аляксей Канеўскі не выйшаў на волю пасля арышту – яго перазатрымалі і адправілі на 15 содняў другі раз, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Выпусціць мужчыну павінны 8 снежня.

Аляксей Канеўскі, сын палітзняволенай Таццяны Канеўскай.
Фота: Белсат
Hавiны
Сыну палітзняволенай Таццяны Канеўскай прысудзілі тры гады калоніі
2021.06.17 20:56

Аляксея затрымалі 8 лістапада ў будынку суда, куды яго выклікалі як сведку. Прычынай затрымання стала антывірусная маска з надпісам «Честные люди», што суд палічыў несанкцыянаваным пікетаваннем і пакараў гамельчука 15 соднямі ў ізалятары. Аднак пасля сканчэння гэтага тэрміну Аляксей не выйшаў на волю – яго зноў арыштавалі на 15 содняў. Паводле якога артыкулу гэтым разам – невядома.

За кратамі мужчына правядзе агулам месяц, на волю ён мусіць выйсці 8 снежня.

Гісторыі
«Наша мама ў палоне». Пакуль палітзняволеная Таццяна Канеўская за кратамі, ад рэпрэсіяў цярпіць уся сям’я
2021.04.12 19:08

Аляксей Канеўскі – сын палітзняволенай жыхаркі Гомля Таццяны Канеўскай, асуджанай да 6 гадоў калоніі. Яшчэ адзін сын Таццяны, малодшы брат Аляксея Дзмітрый таксама ў зняволенні, асуджаны да 3 гадоў калоніі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў