Стала вядома, калі павінны вынесці прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага»


Прысуды блогеру Сяргею Ціханоўскаму, палітыку Мікалаю Статкевічу, рэдактару тэлеграм-каналаў Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову будуць вынесеныя 14 снежня. Пра гэта паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

Прысуд будзе агучаны а 14-й гадзіне на тэрыторыі гомельскага СІЗА, дзе яны сядзяць.

Суд па справе Ціханоўскага ў СІЗА. Гомель, Беларусь. 24 чэрвеня 2021 года.
Фота: Людміла Гладкая / СБ – Беларусь сегодня

Судовы працэс па «справе Ціханоўскага» распачаўся 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў Гомельскім СІЗА. Палітвязняў пачалі судзіць амаль праз год пасля затрымання кожнага з іх.

Вядома, што ў справе ад 110 да 140 тамоў.

Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка, Сакава і Папова абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў, а таксама пагрозы ў адрас старшыні ЦВК.

Артыкулы
Ігар Лосік 500 дзён за кратамі. Дзве галадоўкі і чатыры месяцы таемнага суду
2021.11.07 11:12
Інтэрв’ю
Кіраўнік грамадскага руху «Краіна для жыцця»: нашая асноўная мэта – гэта зрынанне рэжыму
2021.09.19 11:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў