Салігорскага актывіста Паўла Батуева затрымалі ў крымінальнай справе


Стала вядома, што затрыманне салігорскага актывіста Паўла Батуева і ператрусы ў ягонай кватэры і кватэры ягонага бацькі адбываліся ў межах крымінальнай справы паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Павел Батуеў.
Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Адзін з артыкулаў – 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»). Абражаны нібыта начальнік Салігорскага РАУСу. Другі артыкул пакуль не вядомы. На гэты момант Павел затрыманы на 72 гадзіны.

Салігорскага актывіста Паўла Батуева затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу з Менску 23 лістапада, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Паўла завезлі на ператрус у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам, а потым на другі ператрус у ягонай асноўнай кватэры.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў