Расейскі рэпер Маргенштэрн пасля абвінавачання ў гандлі наркотыкамі з’ехаў у Беларусь


Рэпер Алішэр Маргенштэрн пакінуў Расею пасля таго, як кіраўнік Следчага камітэту РФ Аляксандр Бастрыкін абвінаваціў яго ў гандлі наркотыкамі, піша Газета.ru са спасылкай на тэлеграм-канал «Опер слил».

Алішэр Маргенштэрн.
Фота: Газета.ру

Раніцай 24 лістапада Маргенштэрна нібыта бачылі разам з жонкай і ахоўнікам у Смаленску, калі яны сядалі ў цягнік «Масква – Менск». Пры гэтым канцэртаў у Смаленску ў Маргенштэрна запланавана не было.

Кіраўнік расейскага Следчага камітэту абвінаваціў рэпера ў гандлі наркотыкамі ў сацсетках. Адвакат Маргенштэрна Сяргей Жорын заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра ад’езд свайго кліента, а таксама што ён апасаецца ціску з боку Следчага камітэту на Маргенштэрна.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў