Праваабаронцы «Офісу правоў людзей з інваліднасцю» атрымалі прэмію «Front Line Defenders»


Праваабаронцы Алег Граблеўскі і Сяргей Драздоўскі, якія зазналі пераслед з боку ўладаў Беларусі, атрымалі прэмію «Front Line Defenders» за абарону правоў чалавека ў рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Яна ўручаецца тым праваабаронцам, якія працуюць у небяспецы і падвяргаюцца ціску аўтарытарных і таталітарных рэжымаў.

Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі.
Фота: viasna96 / Telegram

Заснавальнік «Офісу правоў людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскі і юрыст арганізацыі Алег Граблеўскі былі затрыманыя на пачатку лютага. Пазней Сяргею выбралі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту, а Алега пасадзілі ў СІЗА на Валадарскага ў Менску.

Іх абвінавацілі ў махлярстве, учыненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).

У канцы ліпеня абодвух вызвалілі з-пад арышту пад паручальніцтва, але следства супраць іх працягваецца.

Hавiны
Праваабаронцы: Драздоўскага і Граблеўскага затрымалі фактычна за супрацу з ААН
2021.04.08 17:59

Дваццатая цырымонія ўзнагароджвання праходзіць 24 лістапада онлайн з Дубліну. Усяго на прэмію «Front Line Defenders» было намінавана шэсць лаўрэатаў з усяго свету.

«Іхныя смеласць і стойкасць натхняюць і дэманструюць усім, што іншы свет магчымы», – сказаў выканаўчы дырэктар «Front Line Defenders» Эндру Андэрсан.

Арганізатары адзначаюць, што прэміі прысуджаныя праваабаронцам, якія паказалі высокую трываласць падчас працы ў няпростых умовах пераследу.

Аб’ектыў
Рэжым абрынуўся на дабрачынныя арганізацыі. Што спыніць дзяржаўны тэрор?
2021.07.23 23:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў