Пасля воклічаў «Жыве Фландрыя!» ў спектаклі звальняюць дырэктара віцебскага тэатру

Дырэктар Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску Аляксандр Старых з 1 снежня больш не займае сваёй пасады, паведамляе тэлеграм-канал «LIVE Витебск, я гуляю».

Аляксандр Старых, дырэктар Нацыянальнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску. Фота: тэлеграм-канал «LIVE Витебск, я гуляю»

Аляксандр Старых кіраваў віцебскім тэатрам імя Якуба Коласа з 2014 года.

21 лістапада ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) адбылася прэм’ера спектаклю «Тыль». Спектакль паставілі паводле п’есы драматурга Грыгорыя Горына, напісанай на падставе раману бельгійскага пісьменніка Шарля Дэ Кастэра «Тыль Уленшпігель». Твор распавядае пра барацьбу фламандцаў супраць іспанскага валадарства ў 16-м стагоддзі.

У Віцебску за выказванне «Жыве Фландрыя» забаранілі спектакль

На пастаноўцы былі кіраўнікі Віцебшчыны і прадстаўнікі Мінкульту. Як кажуць артысты, чыноўнікам спектакль не спадабаўся. Асаблівае раздражненне ў іх выклікалі выкарыстанне на сцэне чырвоных стужак і воклічы са сцэны «Жыве Фландрыя!».

У выніку спектакль знялі з рэпертуару, а наступны паказ, запланаваны на 11 снежня, адмянілі.

ГГ, belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны