Мігранты зноў спрабавалі прарваць мяжу і кідалі камяні ў польскіх сілавікоў


Група з больш чым ста замежнікаў увечары 23 лістапада спрабавала прарвацца з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу, паведамляе польская Памежная ахова ў сваім акаўнце ў тўітэры.

Паводле польскіх памежнікаў, мігранты былі агрэсіўна настроеныя і кідалі камяні. За гэтым спакойна назіралі супрацоўнікі беларускіх службаў, што бачна на відэа, якое апублікавала Памежная ахова Польшчы.

За мінулыя содні, паводле польскага ведамства, былі зафіксаваныя 267 спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы. Памежнікі выдалі 44 рашэнні з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Hавiны
Міграцыйны крызіс. Хроніка галоўных падзеяў
2021.11.17 07:30

Цягам 2021 года больш за 7500 мігрантаў трапілі ў Літву, Польшчу і Латвію з тэрыторыі Беларусі. Больш за 40 тысяч спробаў перайсці мяжу з Еўразвязам былі перадухіленыя. Паводле еўрапейскіх чыноўнікаў, цяпер у Беларусі каля 15 тысяч мігрантаў, дзве тысячы з іх – на мяжы. Такія звесткі агучылі прадстаўнікі Еўракамісіі на слуханнях у Еўрапарламенце аб сітуацыі з мігрантамі з мяжы з ЕЗ.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў