Матэрыялы чарговых тэлеграм-рэсурсаў прызналі экстрэмісцкімі


Экстрэмісцкімі прызнаныя матэрыялы тэлеграм-каналу «Березинские хроники» і тэлеграм-чату «Чат. Гомсельмаш за свабодную Беларусь».

Канал «Березинские хроники» прызнаны экстрэмісцкім па заяве пракуратуры Бярэзінскага раёну, гаворыцца ў тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкім чату «Чат. Гомсельмаш за свободную Беларусь» было прынятае 19 лістапада. У чаце на сённяшні дзень 79 удзельнікаў. Рэсурс даўно захоплены – цягам апошніх некалькіх тыдняў у чаце рэпосцяцца паведамленні дзяржаўных СМІ і праўладных тэлеграм-каналаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў