Гарадзенскага музыку і палітвязня Ігара Банцэра ўсё ж не адправяць у калонію


Ігара Банцэра не адправяць у калонію. Такое рашэнне вынес сёння суд Чыгуначнага раёну Віцебску, адмовіўшы кіраўніцтву віцебскай папраўчай установы адкрытага тыпу, дзе Банцэр адбывае пакаранне.

Колькі дзён з тэрміну засталося адседзець палітвязню, стане вядома пазней, пасля пераліку.

Ігар Банцэр.
Фота: ВК / Белсат

Нагадаем, раней суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў замяніць пакаранне на больш жорсткае з-за таго, што Банцэр нібыта шэсць разоў парушыў рэжым «хіміі». Напрыклад, ляжаў, а не сядзеў удзень на ложку, калі быў на каранціне. Яшчэ адным парушэннем, на думку адміністрацыі, стала адмова засяліцца ў вызначаную «хату»: адміністрацыя ведала, што Ігар адмовіцца, бо там жылі гэтак званыя «апушчаныя». Сёння адбылося абскарджанне гэтага прысуду, і вырак быў зменены.

Ігару Банцэру засталося адседзець менш за месяц. Аднак ціск на яго не спыняецца. Так, са жніўня за ўвесь час «хіміі» актывіст правёў у штрафным ізалятары 60 содняў.

Артыкулы
Ігар Банцэр: «Перавядуць у калонію. Суд – толькі фармальнасць». Інтэрв’ю
2021.10.01 16:36

Ігара Банцэра затрымалі 20 кастрычніка 2020 года і абвінавацілі ў хуліганстве за танец у стрынгах перад міліцэйскай машынай. Музыка правёў у СІЗА гарадзенскай турмы 5 месяцаў: яго кідалі ў адзіночную камеру, адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі, змяшчалі ў карцар.

19 сакавіка 2021 года музыку асудзілі на 1,5 года «хіміі». Пасля пераліку тэрміну (1 дзень у СІЗА раўняецца 2 дням «хіміі»), Банцэру заставалася сядзець 8 месяцаў. Ён пачаў адбываць пакаранне 17 чэрвеня ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 у Віцебску, дзе на яго пачаўся ціск пасля адмовы пісаць прашэнне аб памілаванні.

Артыкулы
Ігар Банцэр: Застацца тут і спрабаваць рабіць нешта заўважнае – вось гэта для мяне значыць жыць
2021.05.20 09:32

belsat.eu

Стужка навінаў