Галоўнае за дзень. Выступ Ціханоўскай у Еўрапарламенце і новая ініцыятыва ГУБАЗіКу


«Белсат» падводзіць вынікі серады, 24 лістапада – 471-га дня супрацьстаяння беларускага грамадства і ўладаў.

Святлана Ціханоўская выступіла перад Еўрапарламентам

Святлана Ціханоўская выступае перад Еўрапарламентам. 24 лістапада 2021 года. Скрыншот: europa.eu

24 лістапада Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам на пленарнай сесіі Еўрапейскага парламенту. Яе прадставіў як лідарку беларускай апазіцыі прэзідэнт Еўрапарламенту Давід Сасолі, з якім яна сустрэлася перад прамоваю.

Падчас выступу яна заклікала дзейнічаць цяпер, бо беларусы не маюць яшчэ аднаго года. Поўнае відэа выступу тут.

Як адзначаў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, звычайна перад Еўрапарламентам выступаюць кіраўнікі дзяржаваў, а праз пандэмію гэта наогул першы такі выступ за два гады.

Hавiны
Што твіцяць еўрадэпутаты пра выступ Ціханоўскай
2021.11.24 21:51

ГУБАЗіК рыхтуе змены ў закон

Беларусаў, асуджаных за экстрэмізм, усур’ёз хочуць пазбаўляць грамадзянства, нават калі яно было нададзена паводле права нараджэння. Таксама збіраюцца канфіскоўваць маёмасць такіх людзей.

Пра гэта распавёў начальнік ГУБАЗіКу Андрэй Паршын.

«Таксама лічым неабходным усталяваць безумоўную адміністратыўную адказнасць за падпіску на інтэрнэт-рэсурсы, чые матэрыялы прызнаныя экстрэмісцкімі, і прымяніць да асобаў, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкага кірунку, у якасці дадатковага пакарання агульную канфіскацыю іхнай маёмасці», – заяўляе Андрэй Паршын.

Аналітыка
«Аказаліся не такія адданыя». Рэжым масава зачышчае нелаяльных працаўнікоў
2021.11.24 19:32

Маргенштэрн пасля абвінавачання ў гандлі наркотыкамі верагодна з’ехаў у Беларусь

Рэпер Алішэр Маргенштэрн пакінуў Расею пасля таго, як кіраўнік Следчага камітэту РФ Аляксандр Бастрыкін абвінаваціў яго ў гандлі наркотыкамі.

Алішэр Маргенштэрн.
Фота: Газета.ру

Раніцай 24 лістапада Маргенштэрна нібыта бачылі разам з жонкай і ахоўнікам у Смаленску, калі яны сядалі ў цягнік «Масква – Менск». Пры гэтым канцэртаў у Смаленску ў Маргенштэрна запланавана не было.

Адвакат рэпера Сяргей Жорын заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра ад’езд свайго кліента

Рэпартаж
Міхалова – польскі горад каля мяжы, які дапамагае і вайскоўцам і мігрантам
2021.11.24 16:03

У бабруйскай калоніі ўспышка каронавіруса

Бабруйская папраўчая калонія.
Фота: komkur.info

У сувязі з гэтым адміністрацыя ўстановы адмяніла працяглыя спатканні. Таксама расфармоўваюцца бягучыя атрады і ствараюцца «каранцінныя», у якіх адменены відэазванкі. Вядома, што такім «каранцінным» атрадам стаў 14-ы атрад колькасцю каля 150 чалавек.

Тых зняволеных, хто цяжка хварэе, змяшчаюць у санчастку.

Артыкулы
«Я думаў пра будучыню сваіх дзяцей». Гісторыя чыгуначніка з Ваўкавыску, якога судзілі паводле пяці артыкулаў
2021.11.24 13:29

У Менску тралейбус насмерць збіў пенсіянерку, якая пераходзіла на зялёнае святло

Здарэнне адбылося 24 лістапада ў мікрараёне Зялёны Луг у Менску. Каля 14-й гадзіны тралейбус наехаў на 86-гадовую пенсіянерку. Каб дастаць жанчыну, прыйшло выклікаць ратавальнікаў.

Тралейбус наехаў на жанчыну ў Зялёным Лузе.
Фота: zerkalo_io / Telegram

Жанчына перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора. Пасля наезду яна аказалася заблакаваная пад тралейбусам, даставаць яе давялося ратаўнікам.

У выніку ДТЗ жанчына памерла на месцы.

Інтэрв’ю
Алег Шанюк, былы працаўнік БМЗ: Малявалі маё будучае жыццё ў канаве
2021.11.24 11:44

Пасля воклічаў «Жыве Фландрыя!» ў спектаклі звальняюць дырэктара віцебскага тэатру

Дырэктар Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску Аляксандр Старых з 1 снежня больш не займае сваёй пасады.Ён кіраваў віцебскім тэатрам імя Якуба Коласа з 2014 года.

Аляксандр Старых, дырэктар Нацыянальнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску.
Фота: тэлеграм-канал «LIVE Витебск, я гуляю».

21 лістапада ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску адбылася прэм’ера спектаклю «Тыль». Твор распавядае пра барацьбу фламандцаў супраць іспанскага валадарства ў 16-м стагоддзі.

На пастаноўцы былі кіраўнікі Віцебшчыны і прадстаўнікі Мінкульту. Як кажуць артысты, чыноўнікам спектакль не спадабаўся. Асаблівае раздражненне ў іх выклікалі выкарыстанне на сцэне чырвоных стужак і воклічы са сцэны «Жыве Фландрыя!».

У выніку спектакль знялі з рэпертуару, а наступны паказ, запланаваны на 11 снежня, адмянілі.

Артыкулы
Гарадзенскага музыку і палітвязня Ігара Банцэра ўсё ж не адправяць у калонію
2021.11.24 19:09

Лётчыкам, якія сёлета загінулі пад Баранавічамі, пасмяротна прысвоілі званне «Герой Беларусі»

Загінулыя лётчыкі Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка пасмяротна ўдастоеныя высокага звання за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні вайсковага абавязку. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка. Калаж з фота: Белсат

Пілоты загінулі 19 траўня падчас навучальна-трэніровачнага палёту пад Баранавічамі. Іхны ваенны самалёт пацярпеў крушэнне. Да апошняга моманту яны не пакідалі аварыйны самалёт, адводзячы яго ад жылых дамоў.

Артыкулы
Стыў Розэнберг пра інтэрв’ю з Лукашэнкам: «Мы са спадаром Лукашэнкам гаварылі пра дзве розныя Беларусі»
2021.11.24 21:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў