ВУП Беларусі ў верасні скараціўся на 3,3 %


Еўразійскі банк развіцця паведамляе, што ў верасні валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі знізіўся на 3,3 %, а ў жніўні зніжэнне ВУП склала 3 %. У цэлым з пачатку года ВУП Беларусі знізіўся на 4,7 %.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Паводле ацэнак Еўразійскага банку развіцця, падтрымліваць эканамічную актыўнасць у верасні працягнула сельская гаспадарка, аднак яе ўклад у дынаміку ВУП знізіўся прыкладна ўдвая праз завяршэнне ўборачнай кампаніі.

Таксама прыкметна скараціліся тэмпы падзення прамысловай вытворчасці: з 9,4 % у жніўні да 2,1 % у верасні.

«Хутчэй за ўсё, дынаміка прамысловасці сігналізуе аб паступовым наладжванні разбураных ланцужкоў паставак і частковай пераарыентацыі экспарту ў Расею, азіяцкія і афрыканскія краіны», – гаворыцца ў аглядзе.

У іншых сектарах эканомікі актыўнасць у верасні была слабой. У ЕАБР мяркуюць, што гэта можа сведчыць пра захаванне нізкага ўнутранага попыту і незавершанасць працэсу перабудовы вытворча-лагістычных сувязей.

Раней Міжнародны валютны фонд на сваім сайце апублікаваў даклад «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі». Эканамісты прагназуюць, што пры росце ВУП Беларусі летась на 2,3 % сёлета ён пойдзе ўніз – мінус 7 %. У наступным годзе магчымы рост – на 0,2 %.

Аналітыка
За кошты цяпер будуць адказваць чыноўнікі. Што гэта азначае для прадпрыемстваў і спажыўцоў
2022.10.22 11:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў