«Віртуальныя махляры» падманулі больш за 110 беларусаў


Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы супраць групы махляроў. Зламыснікі стваралі фішынгавыя старонкі інтэрнэт-банкінгу, праз якія забіралі грашы з рахункаў даверлівых беларусаў. У справе 112 пацярпелых, паведамляе Следчы камітэт.

Следчы камітэт.
Фота: sk.gov.by

Паводле следства, у лістападзе 2021 года 21-гадовы жыхар Берасцейшчыны сабраў злачынную групу. Зламыснікі стварылі фішынгавыя старонкі, візуальна падобныя да афіцыйных сайтаў некалькіх банкаў, а таксама віртуальнай гандлёвай пляцоўкі.

Карыстальнікі заходзілі на фальшывыя старонкі і ўводзілі свае банкаўскія звесткі, але атрымлівалі паведамленне пра немагчымасць ажыццявіць аперацыю. Пазней з іхных рахункаў знікалі грошы.

Таксама зламыснікі скрадалі грошы праз тэлефонныя званкі, здзейсненыя ад імя работнікаў банкаў.

Скрадзеныя грошы зладзеі пераводзілі на карты некалькіх беларускіх банкаў, якімі распараджаўся жыхар Берасцейшчыны. За два месяцы зламыснікі скралі каля 110 000 рублёў.

У выніку 21-гадовы зламыснік – за кратамі. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт.14, ч. 4 арт. 212 («Замах на крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, учынены групай асобаў па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры») і ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам»).

Пацярпелымі ў справе прызнаныя 112 чалавек.

Hавiны
Грамадзянін Малдовы спрабаваў правезці з Польшчы ў Беларусь 25 кг мэфэдрону
2022.10.18 13:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў