У Полацкім раёне скралі лесавоз і вывезлі яго ў Расею


Паведамленне аб крадзяжы лесавоза з тэрыторыі склада прадпрыемства ў Полацкім раёне паступіла ў праваахоўныя органы раніцай 23 кастрычніка.

Скрадзены лесавоз.
Фота: skgovby / Telegram

Следча-аператыўная група падчас агляду месца здарэння ўстанавіла, што ў камер відэаназірання на тэрыторыі склада перарэзаны провада. Канфіскаваны прадметы і аб’екты, па якіх будуць прызначаны экспертныя дзеянні.

Пры правядзенні следчых дзеянняў было выяўлена, што выкрадзены лесавоз знаходзіцца на тэрыторыі Расеі. Праваахоўнікі суседняй дзяржавы выбылі па месцы выяўлення транспартнага сродку, агледзелі яго і канфіскавалі.

Полацкім МОСК па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 арт.205 («Крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры»).

Вечаровы шпіль
Ад Лукашэнкі ўцёк былы міністр! Сатырычнае шоу
2021.10.23 23:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў