У Беларусі зарэгістравалі новы штам каронавіруса


Новы штам каронавіруса зарэгістраваны ў Беларусі, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя і галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка ў эфіры дзяржтэлебачання.

Фота: Белсат

«У асноўным цяпер цыркулюе так званы «дэльта-штам», але з верасня мы пачалі ўсталёўваць хаджэнне такога штаму, як «дэльта лайт». Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя», – сказаў Тарасенка.

Лекар адзначыў, што вірус дэльта-штаму здольны хутчэй пераходзіць ад чалавека да чалавека. «Раней мы казалі, што дастаткова 15 хвілін і больш, то зараз патрабуецца да 15 хвілін, можна знаходзіцца побач з хворым чалавекам літаральна нейкія хвіліну-дзве», – сказаў ён.

Па словах Тарасенка, усё часцей хварэюць людзі 30-39 гадоў і 40-49 гадоў. Так, у Менску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, у асноўным задзейнічана насельніцтва ад 18 да 29 гадоў.

Hавiны
365 важных словаў пра вакцынацыю супраць COVID-19. Сцісла пра галоўнае
2021.10.23 12:18

Цяпер жа ў Беларусі пад хворых на ковід аддалі больш за 40 % ложкавага фонду. Такую лічбу назваў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Піневіч сцвярджае, што ўжо больш за 27% беларусаў зрабілі першую дозу вакцыны.

Hавiны
Прыродны імунітэт, пабочныя эфекты, цяжарнасць, дзеці. 10 частых пытанняў пра вакцыны супраць COVID-19
2021.10.23 12:17
Hавiны
Мыцца, піць, калоцца трэці раз, баяцца беларускага? Яшчэ 10 частых пытанняў пра вакцыны супраць COVID-19
2021.10.23 12:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў