Беларус выйграў міжнародны конкурс дырыжораў


Беларус Віталь Алексяёнак стаў пераможцам у міжнародным конкурсе дырыжораў імя Артура Тасканіні, паведамляе афіцыйны сайт конкурсу. Таксама ён атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый.

Віталь Алексяёнак.
Фота: alekseenok.com

Конкурс прайшоў у італьянскім горадзе Парма.

Другое месца дасталася ўкраінцу Аляксандару Янкевічу, а трэцім стаў Фэлікс Горнбахнэр з Аўстрыі.

Пераможцы конкурсу дырыжораў імя Артура Тасканіні.
Фота: concorsotoscanini.it

Сёлета міжнародны конкурс дырыжораў імя Артура Тасканіні праходзіў у адзінаццаты раз. Пераможцаў выбірае міжнароднае журы, якое складаецца з дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў найбуйнейшых оперных тэатраў свету.

Віталю 29 гадоў, ён нарадзіўся ў Вілейцы. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі ў Аляксандра Аляксеева і Вышэйшай школе музыкі ў нямецкім Веймары. Таксама вучыўся ў вядомых дырыжораў. Цяпер з’яўляецца галоўным дырыжорам аркестра Мюнхенскага ўніверсітэту.

У мінулым годзе ў падкасце нямецкаму выданню Віталь выказваў сваю пазіцыю аб непрызнанні Лукашэнка легітымным прэзідэнтам пасля выбараў 2020 года і падтрымліваў мірныя паслявыбарчыя пратэсты, пад час якіх сам знаходзіўся ў Менску.

«Мы ўсе тут баімся або перажываем. Але што мы можам зрабіць? Мы павінны неяк змагацца. І мы павінны заставацца моцнымі», – казаў Алексяёнак пра беларускія пратэсты.

Hавiны
«Мы не хацелі быць пасіўнымі назіральнікамі». Размова з каардынатаркай выставы «Штучная кома»
2021.10.24 13:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў