Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 24 верасня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 24 верасня чытайце ў нашым аглядзе.

Генеральны штаб ЗСУ паведамляе, што з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беззваротныя страты асабовага складу арміі РФ дасягнулі 56 300 чалавек.

Салдаты «ЛНР» падчас рэферэндуму аб далучэнні да РФ. 23 верасня 2022 г.
Фота: Aleksander Jermoczenko / Reuters / Forum

Цягам апошніх содняў войскі РФ намагаліся ўзяць пад поўны кантроль тэрыторыю Данецкай вобласці, а таксама ўтрымаць раней занятыя пазіцыі ва Украіне. Наземныя атакі арміі РФ прыйшліся на ваколіцы населеных пунктаў СпірнаеСалядарБахмуцкаеАдрадаўкаКурдзюмаўка, Зайцава, МаёрскКамянкаАўдзееўка і Вопытнае, але ўсё яны былі адбітыя сіламі абароны Украіны.

Пры гэтым войскі РФ працягнулі абстрэлы вайсковых і цывільных абʼектаў на тэрыторыі краіны. Цягам содняў яны нанеслі 5 ракетных і 14 авіяцыйных удараў, а таксама больш за 60 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню.

Адзначаецца, што ў выніку агрэсіі пацярпелі не менш за 60 населеных пунктаў, прычым некаторыя з іх не знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да лініі сутыкнення. У прыватнасці, удары былі нанесеныя па абласных гарадах Мікалаеў і Запарожжа. У апошнім зафіксавана як мінімум 5 прылётаў ракет. Удары наносіліся па аб’ектах інфраструктуры, але пацярпелі і жылыя абʼекты, у выніку чаго загінуў мінімум адзін чалавек, яшчэ 7 атрымалі раненні.

Збройныя сілы Украіны ў сваю чаргу працягнулі свой контрнаступ у ваколіцах Ліману Данецкай вобласці, што пацвярджаюць аналітыкі амерыканскага Інстытуту даследавання вайны (ISW) Адзначаецца, што ЗСУ, прарваўшы абарону расейцаў каля Карпаўкі і Рыдкадубу, здолелі абысці Ліман з поўначы.

Ілюстрацыйны здымак. Украінскі вайсковец Сяргей размаўляе з журналістамі «Белсату» ў падкантрольнай украінскім вайскоўцам вёсцы, якая падвяргаецца штодзённым абстрэлам з боку расейскай арміі. Херсонская вобласць, Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Таксама аналітыкі ISW пішуць, што ў Херсонскай вобласці працягваюцца пазіцыйныя баі, пры гэтым ЗСУ наносяць удары па лагістычных шляхах расейцаў і кропках засяроджання жывой сілы, тэхнікі і складоў з боепрыпасамі праціўніка.

Прарасейскі тэлеграм-канал «Рыбарь» сцвярджае, што ўкраінскае камандаванне плануе контрнаступаць у бок населеных пунктаў Новавазнясенскае і Кастромка з далейшым выхадам да Архангельскага, а таксама рыхтуецца да штурму расейскіх пазіцыяў па лініі Любаміраўка – Храшчэнаўка.

Тым часам амерыканскае выданне «The New York Times» піша, што Уладзімір Пуцін адхіліў просьбу расейскіх вайсковых камандзіраў адступіць з Херсону. Арганізаваны адыход за Дняпро дазволіў бы расейцам захаваць тэхніку і асабісты склад. Але такое адступленне стала б яшчэ адным ганебным публічным прызнаннем паразы ў вайне.

ВК belsat.eu

Стужка навінаў