«The New York Times»: расейскія вайскоўцы хацелі адступіць з Херсону, але Пуцін забараніў


Аўтарытэтнае амерыканскае выданне «The New York Times» са спасылкай на крыніцы сярод амерыканскіх чыноўнікаў, якія маюць доступ да разведвальнай інфармацыі, сцвярджае, што Уладзімір Пуцін уключыўся ў стратэгічнае планаванне вайны ва Украіне.  

Паводле газеты, Пуцін, у прыватнасці, адхіліў просьбу вайсковых камандзіраў адступіць з Херсону. Арганізаваны адыход за Днепр дазволіла б расейцам захаваць тэхніку і асабісты склад. Але такое адступленне стала б яшчэ адным ганебным публічным прызнаннем паразы ў вайне і прынесла б Украіне другую буйную перамогу за адзін месяц.

«Пуцін бярэ на сябе яшчэ больш важную ролю ў вайне, у тым ліку заяўляючы камандзірам, што стратэгічныя рашэнні на месцах павінен прымаць асабіста ён. Нягледзячы на ​​тое, што Пуцін прыняў некаторыя рэкамендацыі ваенных камандзіраў, у тым ліку аб мабілізацыі цывільнага насельніцтва, яго ўдзел спарадзіў напружанасць», – піша «The New York Times».

Крыніцы выдання сцвярджаюць, што нязгода Пуціна з адводам войскаў з Херсона прывяла да зніжэння маральнага духу сярод расейскіх вайскоўцаў, якія ў асноўным адрэзаны ад лініяў забеспячэння. Яны лічаць, што могуць застацца ў вельмі цяжкім становішчы ў выпадку наступу ўкраінскіх войскаў.

Нагадаем, ЗСУ на Херсоншчыне вывелі са строю ўсе стацыянарныя масты праз Днепр і рэгулярна б’юць па пантонных пераправах, што стварае крытычную пагрозу для забеспячэння расейскай групоўкі пад Херсонам. Некаторыя вайскоўцы характарызуюць становішча расейскіх войсках на гэтым участку фронту як аператыўнае акружэнне.

Аналітыка
Эфект HIMARS. Як заходняя зброя змяняе вайну паміж Украінай і Расеяй
2022.08.05 12:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў