Палітвязні і сустрэча з Макеем. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Нью-Ёрк на Генасамблею ААН


У Нью-Ёрку з 20 да 26 верасня праходзіць 77-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН. Беларусь на ёй прадстаўлялі дзве дэлегацыі – гэта Святлана Ціханоўская і яе каманда, а таксама афіцыйныя асобы, у тым ліку міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Светлана Тихановская, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Святлана Ціханоўская.
Фота: Белсат

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падзяліўся вынікімі гэтай 5-дзённай паездкі. Падчас яе былі праведзены сустрэчы з палітыкамі, сярод якіх былі прэзідэнты Літвы і Польшчы, кіраўніца Еўракамісіі, генсек Рады Еўропы, міністры замежных справаў Аўстрыі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі.

Таксама адбыліся сустрэчы з тэхналагічнымі гігантамі, тамі як Google, Facebook, Instagram, і прадстаўнікамі бізнесу.

Вынікі працы Святланы Ціханоўскай, пра якія распавёў Франак Вячорка:

  • як мінімум чатыры разы была ўзгаданая тэма Беларусі з галоўнай трыбуны Генасамблеі ААН. Пра гэта гаварылі міністры і некаторыя прэзідэнты, падымалі пытанне палітычных вязняў, а таксама саўдзел Лукашэнкі ў вайне;
  • дэмсілы прасунуліся ў стварэнні кантактнай групы Рады Еўропы. Святлана Ціханоўская ўжо прадставіла прыкладнае бачанне, якія прадстаўнікі грамадскай супольнасці маглі б увайсці ў гэтую кантактную групу. «Гэта ўжо вялікі крок наперад. Калі такая кантактная група будзе створана – гэта будзе прэцэдэнт», – дадаў Вячорка. Тады падобны фармат будуць спрабаваць перанесці на іншыя міжнародныя арганізацыі;
  • з тэхналагічнымі кампаніямі – ёсць падтрымка і ўжо амаль у кожнай карпарацыі ёсць свая кантактная асоба, да якой можна звяртацца па дапамогу. Найбольш актыўны Google, у другую чаргу – Microsoft, у трэццю – Facebook і Instagram. Прадстаўнікі гэтых кампаній заверылі, што яны будуць працаваць у напрамку стварэння асобнага сектару для Беларусі, каб там падтрымлівалася беларуская мова і былі беларускія мадэратары, а таксама каб Беларусь не аднасілі ў «агульны кошак» з расейцамі;
  • Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў важных дэбатах па рэгіянальнай бяспецы разам з міністрам замежных спраў Латвіі і Эстоніі. Яна абазначыла, чаму важна раздзеляць Беларусі і Расею і не ўводзіць аднолькавых абмежаванняў, не ўводзіць візавага «бану». Па словах Вячоркі, усе спікеры з гэтым пагадзіліся – замест гэтага трэба ўводзіць моцныя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму;
  • таксама Ціханоўская выступіла на дэбатах у прадстаўніцтве Еўрапейскага звязу па пытаннях правоў дзіцяці. Агульная думка была аб тым, што трэба гэтую справу перадаць вышэй, каб ААН узняў гэтае пытанне на фармальным узроўні. Бо пытанне правоў дзяцей і няпоўнагадовых палітвязняў ігнаруецца, а таксама тое, што палітычным актывістам пагражаюць тым, што забяруць дзяцей.

Франак Вячорка таксама распавёў, што атмасфера на Генасанблее ААН была дужа напружаная, бо ў ёй удзельнічалі дэлегацыі міністраў замежных спраў Беларусі і Расеі – Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова, падчас выступу якога вялікая частка прысутных сышла.

Таксама адбылася кароткая сустрэча паміж Святланай Ціханоўскай і Уладзімірам Макеем. По словах Вячоркі, яны пераглянуліся, але размінуліся – Макей пабег, не адгукнуўшыся і не пажадаўшы размаўляць са Святланай Ціханоўскай. Але вельмі вялікая падтрымка Ціханоўскай была ад усіх дэлегацыяў, з якімі яна сустракалася. Таксама адбыліся сустрэчы з высокі прадстаўнікамі ААН, пра якія, па словах Вячоркі, пакуль казаць нельга.

Абноўлена
Макей у ААН назваў «галаслоўнымі» абвінавачанні ў бок рэжыму і прапанаваў перамовы ў Беларусі па Украіне
2022.09.22 21:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў