Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка выставіў на аўкцыён свае літаратурныя ўзнагароды


Грошы ад аўкцыёну Саша Філіпенка пойдуць у дапамогу людзям, якія ў Расеі адкрыта выступаюць супраць вайны.

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка апублікаваў зварот да прэзідэнта Чырвонага Крыжа. Крыніца: Саша Филипенко / Facebook

Пісьменнік выставіў на продаж пяць вялікіх літаратурных узнагародаў, якія ён атрымаў у Расеі: прэмію «Ясная Поляна», «Русская Премия», прэміі часопісаў «Знамя», «Сноб» і «Собака».

«Усе гэтыя прызы я заўсёды расцэньваў як авансы, усімі гэтымі прэміямі даражыў, а таму сёння надзвычай цешуся і ганаруся, што магу выставіць статуэткі на дабрачынны аўкцыён, усе грошы ад якога пойдуць у дапамогу людзям, якія адкрыта выступаюць супраць вайны. Магчыма, кнігі не могуць спыніць кровапраліцце, але іх рэха часам можа камусьці дапамагчы», – напісаў Філіпенка ў Фэйсбуку.

Атрыманыя ад аўкцыёну грошы будуць пералічаныя на рахунак праваабарончай арганізацыі Маскоўская Хельсінкская група, якая накіруе іх на карысць расейскіх палітвязняў.

Філіпенка таксама заявіў, што сваю першую ўзнагароду – Дыплём беларускага ПЭН-цэнтра – ён пакуль пакідае сабе.

«Але калі вы раптам хочаце займець яе, а ўсе грошы перавесці на дапамогу беларускім палітвязням – я саступлю», – напісаў пісьменнік.

Інтэрв’ю
«Думаюць, што забіваючы, вызваляюць ДНР і ЛНР». Саша Філіпенка – пра сваю новую кнігу і пра тое, як яна тлумачыць сённяшнія падзеі
2022.04.12 14:56

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў