Аб'яднаны пераходны кабінет заявіў пра непрызнанне «рэферэндумаў» на акупаваных Расеяй тэрыторыях


Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі выступіў з заявай аб непрызнанні «рэферэндумаў» па далучэнні акупаваных абласцей Украіны – Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай, у склад Расейскай Федэрацыі. Пра гэта заявіў Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Пераходнага кабінету ў замежных справах і кіраўнік кабінету Святланы Ціханоўскай.

Павел Латушко, Александр Азаров, Светлана Тихановская, Валерий Ковалевский, Валерий Сахащик, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету. На здымку (злева направа) – Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Святлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі і Валер Сахашчык. Вільня, Літва. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Па словах Валера Кавалеўскага, Абʼяднаны пераходны кабінет не прызнае ні ініцыятыву, ні працэс, ні вынікі незаконных «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны, якія не маюць легітымнасці. Яны праводзяцца пад сілавым кантролем узброеных сілаў Расеі з выкарыстаннем прамога ціску на насельніцтва.

Рэферэндумы на акупаваных вобласцях Украіны «праводзяцца з парушэннем міжнародных нормаў, стандартаў і ў кантэксце гвалту, непразрыста, а значыць не могуць служыць падставай для самавызначэння», – заявіў Кавалеўскі.

«Выкарыстанне іх у такіх мэтах будзе лічыцца таксама і пагрозай бяспецы Беларусі. Заявы і дзеянні любых прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Беларусі, накіраваныя на прызнанне вынікаў рэферэндумаў ва Украіне, будуць расцэньвацца як дзяржаўнае злачынства, як дзеянні, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», – дадаў прадстаўнік Пераходнага кабінету ў замежных справах.

Таксама Кавалеўскі нагадаў пра непрызнанне анексіі Крыму ў 2014 годзе і незаконны захоп Расеяй часткі тэрыторый Данецкай і Луганскай вобласцяў у перыяд пасля 2014 года. Ён прызнаў права Украіны на дэакупацыю гэтых тэрыторый любымі даступнымі сродкамі, а Пераходны кабінет, у сваю чаргу, будзе аказваць усю магчымую падтрымку Украіне.

Так званыя рэферэндумы аб далучэнні да Расеі адбываюцца з 23 да 27 верасня ў самаабвешчаных «ЛНР», «ДНР», а таксама на акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай вобласцяў. Жыхарам рэгіёнаў прапануецца прагаласаваць аб далучэнні да Расеі, або супраць гэтага.

Аналітыка
У «ДНР», «ЛНР» і акупаваных украінскіх рэгіёнах праходзяць рэферэндумы аб далучэнні да Расеі. Што пра іх вядома?
2022.09.23 11:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў