Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева атрымала ў калоніі ліст салідарнасці ад мэра Прагі


8 верасня мэр Прагі Здэнэк Гржыб прыняў удзел у акцыі ў падтрымку беларускіх незалежных журналістаў. Падчас акцыі ён заявіў, што адаслаў у гомельскую калонію ліст салідарнасці палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай.

Здэнэк Гржыб, мэр Прагі.
Фота: 420on.cz

Пры гэтым мэр адзначыў, што ліст «мае мала шанцаў прайсці праз турэмную цэнзуру».

Аднак сваякі Кацярыны даведаліся, што яна ўсё ж атрымала гэты ліст.

Кацярына Андрэева ўдзячная мэру Прагі за падтрымку і салідарнасць.

Артыкулы
«Верыць, што пераадолее ўсе гэтыя складанасці». Як Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева жывуць у калоніі
2021.09.14 16:54

Кацярына Андрэева была затрыманая разам з калегай, журналісткай «Белсату» Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 году падчас прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на Плошчы пераменаў. 18 лютага абедзве былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі паводле арт.342 КК РБ – «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Адбываюць пакаранне ў Гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4.

Падтрымаць нашых калег можна лістамі: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў