У Беларусі зліквідавалі Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»


Вярхоўны Суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Міністэрства юстыцыі абвінаваціла грамадскую арганізацыю ў тым, што кіроўны і кантрольна-рэвізійны органы ЗБС «Бацькаўшчына» нелегітымныя. Падстава – перанос VIII Зʼезду беларусаў свету налета праз абмежаванні, накладзеныя пандэміяй каронавіруса. У згуртаванні падкрэслівалі, што перанесці з’езд пастанавілі пасля кансультацыяў з Мінюстам і менавіта прадстаўнікі ведамства пацвердзілі, што кіраўніцтва грамадскай арганізацыі мае ўсе паўнамоцтвы прыняць такое рашэнне.

Раней цягам пазапланавага правярання згуртавання «Бацькаўшчына», распачатага Міністэрствам юстыцыі ў першай дэкадзе ліпеня, арганізацыя атрымала два папярэджанні. 14 ліпеня ў офісе згуртавання адбыўся ператрус, пасля чаго памяшканне апячатаў Следчы камітэт.

Аб’ектыў
На ліквідацыю БХК Мінюст прадставіў фальшывыя дакументы
2021.09.10 23:05

У ліпені ўлады распачалі беспрэцэдэнтную паводле маштабаў зачыстку НДА. На канец жніўня ўлады зліквідавалі або пачалі працэс ліквідацыі каля 200 некамерцыйных арганізацыяў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў