Што вядома пра ранішнія ператрусы ў Бабруйску ў пятніцу, 24 верасня?


У апошнюю вераснёўскую пятніцу па раённым цэнтры ў Магілёўскай вобласці пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў. Гэтым разам шукалі тых, хто нібыта спрабаваў узарваць чыгунку ў ваколіцах гораду, піша выданне «Бабруйскі кур’ер». Ужо па традыцыі – шукалі сярод тых, хто раней быў асуджаны па «народным артыкуле» 24.23 ці 23.34 КаАП РБ («Парушэнне парадку арганізацыі ці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах»).

На вечар пятніцы 24 верасня бабруйскім журналістам былі вядомыя імёны як мінімум дзесяці чалавек, у якіх прайшлі ператрусы. Пяцёх з іх адпусцілі. Бабруйчанка Алена Стрыгунова – у ІЧУ. Лёс яшчэ чацвярых пакуль невядомы.

Артыкулы
У Бабруйску – хваля ператрусаў
2021.09.24 12:32

Імёны і прозвішчы тых, да каго прыйшлі:

Зміцер Косцін – сёлета гэта ўжо пяты ператрус у маладзёна;

Ксенія Емяльяненка;

Андрэй Сініца;

Яўгенія Міронава (маці траіх няпоўнагадовых дзяцей);

Юлія Загрышава;

Алена Стрыгунова;

Валянцін Варычаў – вядома, што за ім сачылі як мінімум цягам некалькіх дзён, з нагоды чаго малады чалавек сам напярэдадні напісаў заяву ў міліцыю;

Уладзімір Кажэўнікаў;

Вольга Рослік;

Наталля Кед.

Зміцер Косцін.
Фота: Бабруйскі кур’ер

Пра тое, як і з-за чаго праходзіў ператрус, распавёў Зміцер Косцін. Да маладзёна прыйшлі ў 6.20 раніцы. Ператрус быў хоць і акуратны, але вельмі дакладны – зазіралі, сярод іншага, у лядоўню, у шафы на кухні. Пры гэтым супрацоўнікі нічога не тлумачылі. Пасля ператрусу Косціна павезлі ў УУС.

Hавiны
У Бабруйску з самай раніцы – ператрусы ў актывістаў
2021.01.22 12:16

«Забралі ўсю тэхніку, якую толькі змаглі знайсці ўдома – у тым ліку старыя ноўтбукі, сістэмныя блокі, тэлефоны, – распавёў Зміцер. – Мамін муж – радыёаматар, у яго ў каробцы былі сабраныя нейкія платы, мікрасхемы – і гэта ўсё забралі. Мама спрабавала забараніць чапаць ейныя рэчы, але гэта было без сэнсу».

Зміцера Косціна павезлі на допыт на паліграфе. Толькі там бабруйчанін даведаўся, у чым справа – што ў жніўні нібыта была спроба падрыву чыгункі ў раёне Бабруйску, і цяпер сілавікі шукаюць выканаўцаў. Таксама ў УУС маладзён пачуў, як тыя, што ладзілі ў яго ператрус і прывезлі яго, назваліся магілёўскім ГУБАЗіКам.

У Косціна двойчы ўзялі сліну на ДНК, потым цягам пары гадзінаў дапытвалі і нарэшце адпусцілі. З тэхнікі аддалі толькі тэлефон, з якога выцягнулі ўсю інфармацыю.

«Пасля папярэдняга ператрусу ўлетку ў мяне была надзея, што ад мяне нарэшце адчэпяцца. Але не – гэта ўжо пяты ператрус за год. Надакучыла, – кажа маладзён. – З-за гэтага церпіць мая праца – узімку ў мяне забралі працоўны ноўтбук, флэшкі, у мяне быў свой невялікі бізнес, і я тады згубіў добрыя замовы. Цяпер зноў забралі працоўны ноўтбук».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў