На Гарадзеншчыне растуць маштабы падзяжу жывёлы. Распачатыя ўжо больш за 50 крымінальных справаў


У Гарадзенскай вобласці за 8 месяцаў 2021 года за ўтойванне падзяжу жывёлы распачатыя 52 крымінальныя справы, паведамляе БелТА са спасылкаю на пракуратуру.

За першыя 8 месяцаў 2021 года на Гарадзеншчыне паказнікі падзяжу буйной рагатай жывёлы выраслі на 9,4 %. Павелічэнне падзяжу адзначылі ў трынаццаці з сямнаццаці раёнаў. У прыватнасці, сур’ёзную сітуацыю выявілі ў некаторых гаспадарках Воранаўскага і Лідскага раёнаў. Улады сцвярджаюць, што ў асноўным жывёла гіне праз парушэнне тэхналагічных рэгламентаў, якія трэба выконваць пры гадаванні буйной рагатай жывёлы.

У пракуратуры кажуць, што работнікі сельгаспрадпрыемстваў паспрабавалі схаваць смерць больш як 450 жывёлінаў, былі распачатыя 52 крымінальныя справы. У параўнанні з мінулым годам колькасць заведзеных крымінальных справаў вырасла амаль удвая.

Hавiны
У Жлобінскім раёне хавалі падзеж 283 кароваў і быкоў, а мяса прадавалі працаўнікам
2021.07.13 12:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў