«Bellingcat»: ФСБ накіроўвае ва Украіну сваіх агентаў пад выглядам беларускіх уцекачоў


Галоўны следчы «Bellingcat» Хрыста Грозэў у эфіры ўкраінскага радыё «НВ» заявіў, што агенты Федэральнай службы бяспекі Расеі працуюць ва Украіне пад выглядам уцекачоў ад беларускага рэжыму, і іх даволі шмат.

«Безумоўна, іх [агентаў ФСБ. – Заўвага рэд.] вялізная колькасць. Частка з іх ужо арыштаваная. Частка з іх была завербаваная ФСБ сярод працаўнікоў у вашых [украінскіх. – Заўвага рэд.] спецслужбах у пачатку вайны, – казаў Грозэў. – Гэта першы сегмент. Другі сегмент – гэта людзі, якіх закідвае ФСБ сярод, напрыклад, эмігрантаў, уцекачоў з Беларусі. Яны знайшлі Украіну ў якасці аднаго з месцаў, дзе могуць цяпер свабодна працаваць. Сярод іх укідваюцца цяпер такія памочнікі, якія рэальна ёсць агентамі ФСБ».

Hавiны
Праходзіць аперацыя «Мігрант»: афіцыйная заява СБУ наконт затрыманых беларусаў
2021.09.16 17:29

16 верасня ў Кіеве супрацоўнікі СБУ затрымалі 12 уцекачоў з Беларусі. Сярод іх былі валанцёрка Беларускага дому ва Украіне Алена Жаркевіч і былы міліцыянт Ягор Емяльянаў.

3 жніўня на тэрыторыі лесапаркавай зоны ў Святошынскім раёне Кіева знайшлі павешаным старшыню Беларускага дому ва Украіне Віталя Шышова. Напярэдадні ён пайшоў на прабег і не вярнуўся. Перад гэтым паведамляў, што за ім сачылі.

Hавiны
Украінскае следства вызначылася з версіяй смерці Шышова
2021.09.06 15:09

Паводле Грозэва, «Bellingcat» цяпер працуе з групаю журналістаў з Беларусі і беларускімі партызанамі, каб даведацца праўду пра абставіны смерці Шышова.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў