За першае паўгоддзе 2022 года ў Менску затрымалі больш за 280 чалавек за пратэсты 2020 года


З пачатку года ў Менску затрымалі больш за 280 чалавек паводле крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі ў жніўні 2020 года, 238 асобам з іх выставілі абвінавачванні, заявіў начальнік упраўлення Следчага камітэту па Менску Сяргей Паско.

Тыя затрыманыя, каму ўжо выставілі абвінавачванні, узятыя пад варту.

Паводле Паска, у Следчым камітэце створаная відэатэка, якая ўключае сотні тысяч файлаў. Праз іх і шукаюць удзельнікаў пратэстаў, і ўжо нібыта выявілі больш за 1400 чалавек.

Таксама начальнік УСК па Менску паведаміў, што суды прынялі рашэнні аб прызнанні больш за 60 рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.

На пачатку жніўня на калегіі СК паведамлялася, што з 9 жніўня 2020 года да 1 ліпеня 2022 года былі адкрытыя больш за 11 тыс. крымінальных справаў «экстрэмісцкай накіраванасці».

Беларускія праваабаронцы падлічылі, што цягам апошніх двух гадоў толькі ў Менску паводле адміністратыўных справаў затрымалі 33 975 чалавек.

Гісторыі
«Старонка не перагорнутая». Як у Беластоку жывуць сёстры з Горадні, якіх у Беларусі асудзілі завочна
2022.08.23 17:16
Hавiны
18-гадовага хлопца асудзілі на 3 гады калоніі за просьбы да чальцоў камісіяў лічыць галасы сумленна
2022.08.23 14:52

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў