У Менску затрымалі лекарку Вольгу Барушку


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра затрыманне лекаркі-анестэзіёлага-рэаніматолага Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Вольгі Барушка.

«Пакаяльная відэа» з 35-гадовай жанчынай зʼявілася на праўладных тэлеграм-каналах. Лекарка ў роліку кажа, што была затрыманая з-за каментароў у інтэрнэце – нібыта яна абражала супрацоўнікаў міліцыі.

  • З лета 2020 года ў Беларусі адбываюцца самыя масавыя рэпрэсіі ў найноўшай гісторыі. За гэты час ва ўсёй краіне следчыя органы распачалі больш за 11 000 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі і іншадумствам. На дзень 24 жніўня 2022 года праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі 1299 асобаў.
  • З лета 2020 года тысячы беларусаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, дзясяткі тысяч чалавек прайшлі праз палітычна матываваныя адміністратыўныя затрыманні. Згодна з рознымі ацэнкамі, у выніку палітыкі дзяржаўнага тэрору загінулі ад 4 да 20 асобаў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы іншадумцаў да адказнасці нікога не прыцягнулі.
Аналітыка
Лепш, чым пры Ракашы, горш, чым пры Ярузэльскім. З чым параўнаць рэпрэсіі ў Беларусі?
2021.10.21 08:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў