«Газета Слонімская» пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі


23 жніўня 2022 года ў рэдакцыю выдання прыйшоў ліст з Міністэрства інфармацыі, у якім паведамлялася аб ануляванні пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадска-палітычнага выдання «Газета Слонімская» і рэкламнай газеты «Аддушына». Пра гэта інфармуе сайт выдання gs.by.

Міністэрства інфармацыі патлумачыла сваё рашэнне тым, што выпуск гэтых друкаваных сродкаў масавай інфармацыі не здзяйсняецца на працягу шасці месяцаў запар. Аднак «Газета Слонімская» не выходзіць таму, што ўсе друкарні адмаўляюцца яе друкаваць.

«Ні гарадзенская, ні берасцейская, ні пінская друкарні не ўзялі ў друк «Газету Слонімскую» і газету «Аддушына», спасылаючыся на высокую ступень загружанасці і шчыльны графік друку», – тлумачыць рэдакцыя.

Раней «Газета Слонімская« друкавалася з 2011 года ў Гарадзенскай друкарні, якая была зліквідаваная ў 2021 годзе.

Нагадаем, 9 лістапада 2020 года пасля ператрусу ў рэдакцыі быў прыпынены на паўгода выпуск «Газеты Слонімскай» і «Аддушыны». У рэдакцыі і ўдома ў выдаўца і дырэктара сілавікі тады канфіскавалі ўсю тэхніку.

24 траўня 2021 году Міністэрства інфармацыі вярнулі газеты ў рэестр друкаваных медыяў, але дэ-факта ўлады не далі журналістам магчымасць аднавіць выпуск газетаў. Пад ціскам уладаў тыпаграфіі адмаўляліся друкаваць газеты і калектыў рэдакцыі быў вымушаны засяродзіцца на працы сайту выдання.

Hавiны
У Беларусі адмаўляюцца друкаваць «Газету Слонімскую», у рэдакцыі якой раней ладзілі ператрусы
2021.06.04 11:51

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў