У Кабуле невядомыя захапілі ўкраінскі самалёт


Намеснік міністра замежных справаў Яўген Енін распавёў у інтэрвʼю «Громадському радіо» пра надзвычайны інцыдэнт, які здарыўся падчас эвакуацыю ўкраінскіх грамадзянаў з Афганістану.

«У мінулую нядзелю наш самалёт быў захоплены іншымі людзьмі. У аўторак наш самалёт фактычна скралі – ён прыляцеў у Іран з невядомай групай пасажыраў на борце замест таго, каб забраць украінцаў. Наступныя тры спробы эвакуацыі грамадзян таксама не мелі поспеху, паколькі нашыя пасажыры не змаглі ўвайсці ў аэрапорт», – сказаў Енін.

Паводле Еніна, невядомыя, якія захапілі самалёт на мінулым тыдні, былі ўзброеныя, у тым ліку агнястрэльнай зброяй. Намеснік міністра не ўдакладніў чым скончылася гэтая гісторыя і што цяпер з тым самалётам.

Hавiны
На аэрапорт Кабулу напалі невядомыя, у страляніне загінуў афганскі ахоўнік
2021.08.23 12:06

У Афганістане па-ранейшаму застаюцца прынамсі 50 украінскіх мужчын і жанчын.

  • Радыкальны ісламісцкі рух «Талібан» амаль цалкам узяў пад кантроль тэрыторыю Афганістана, 15 жніўня быў захоплены Кабул. На гэтым фоне адбываецца экстраная эвакуацыя замежных грамадзянаў. З краіны таксама бягуць афганцы, якія баяцца рэпрэсіяў з боку талібаў.
Hавiны
Струмень уцекачоў шукае выйсце. Спыталі экспертаў, што адбываецца на межах Афганістану
2021.08.22 08:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў