СК закрыў крымінальную справу ў дачыненні чатырох супрацоўнікаў PandaDoc


У сталіцы прайшоў Марш герояў. Марш стаў ужо пятай запар акцыяй, якія штонядзелю збіраюць толькі ў Менску да 200 тысяч беларусаў. Паводле звестак МУС, на стан 19:00 у Менску затрымалі больш за 400 чалавек. Нягледзячы на затрыманні, была святочная атмасфера, якая панавала і на папярэдніх маршах. Менск, Беларусь. 13 верасня 2020 года.
Фота: Белсат

Інфармацыю пацвердзілі ў кіраўніцтве кампаніі, паведамляе devby.

У PandaDoc адзначылі, што «пакуль не ведаюць дакладна аб зняцці ўсіх абмежаванняў з фігурантаў справы». Каментар у Следчым камітэце атрымаць не ўдалося.

2 верасня 2020 года ў менскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. Чатырох супрацоўнікаў кампаніі – дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча, менеджара Віктара Куўшынава, бухгалтара Юлію Шардыку і HR Уладзіслава Міхалапа – абвінавацілі ў крадзяжы каля 107 тыс рублёў (ч. 4, ст. 210 КК). Пазней артыкул змянілі на «махлярства» (ч. 4, ст. 209 КК).

11 кастрычніка 2020 года дырэктара PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Гэта адбылося на наступны дзень пасля візіту ў СІЗА Аляксандра Лукашэнкі. Праз два дні пад хатні арышт былі пераведзеныя Юлія Шардыка і Уладзіслаў Міхалап.

20 жніўня 2021 года на волю выйшаў і Віктар Куўшынаў, які правёў за кратамі амаль год.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў