Памочніца пракурора Аліна Касьянчык атрымала падзяку ад Лукашэнкі


На здымку — памочніца пракурора Аліна Касьянчык. Менск, Беларусь. 15 сакавіка 2021.
Фота: Белсат

23-гадовая Аліна Касьянчык вядомая актыўным удзелам у палітычных рэпрэсіях у Беларусі. У прыватнасці, менавіта яна патрабавала пакараць журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову 2 гадамі калоніі за стрым з плошчы Пераменаў.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім падзяка абвешчана шэрагу пракурорскіх работнікаў «за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказнікі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванню правапарадку і барацьбе са злачыннасцю». Паводле прэс-службы Лукашэнкі, падзяка ў тым ліку была абвешчана старэйшаму памочніку пракурора Фрунзенскага раёна горада Менску Аліне Касьянчык.

23-гадовая Аліна Касьянчык актыўна ўдзельнічае ў палітычных рэпрэсіях і мае рэпутацыю бязлітаснай дзяржаўнай абвінаваўцы. Менавіта Касьянчык патрабавала пакараць нашых журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову 2 гадамі калоніі за стрым з плошчы Пераменаў. Яна таксама выступала абвінаваўцай у крымінальнай справе за надпіс «Не забудзем» непадалёк ад месца забойства Аляксандра Тарайкоўскага і іншых палітычна матываваных справах.

Hавiны
Ад «хіміі» да 7 гадоў. У якіх справах адзначылася сумнавядомая Аліна Касьянчык
2021.03.31 20:34

Пры гэтым удзел Касьянчык у рэпрэсіях выходзіць за межы выканання функцыяў дзяржаўнага абвінаваўцы ў судзе. Напрыклад, вялікі рэзананс меў выпадак, калі памочніца пракурора адпомсціла гаспадыне кватэры, якая прапанавала ёй з’ехаць. Спачатку Касьянчык пагадзілася і знайшла іншае жытло. А пасля гэтага па ініцыятыве Касьянчык супраць Вольгі Сінялёвай завялі крымінальную справу паводле арт. 190 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Парушэнне раўнапраўя грамадзянаў». У выніку 34-гадовую Вольгу Сінялёву пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі».

У чэрвені ЕЗ уключыў Аліну Касьянчык у санкцыйны спіс.

Аб’ектыў
Дзяржабвінаваўца Касьянчык – цяпер «пацярпелая»
2021.06.18 22:37

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў