Галоўнае за 24 жніўня: Слава Украіне, іншадумства і кропкі рэвалюцыі

Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 380 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі 24 жніўня.

Падзяка ад Лукашэнкі

Палітвязень Дзмітрый Кубараў. Суд Фрунзенскага раёне Менску працягнуў разгляд справы Дзмітрыя Кубарава, якому пагражае да 15 гадоў турмы. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў). Кубараў знаходзіцца за кратамі больш за 7 месяцаў. На здымку — дзяржабвінаваўца Аліна Касьянчык. Менск, Беларусь. 15 сакавіка 2021. Фота: Белсат

23-гадовая Аліна Касьянчык вядомая актыўным удзелам у палітычных рэпрэсіях у Беларусі. У прыватнасці, менавіта яна патрабавала пакараць журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову 2 гадамі калоніі за стрым з плошчы Пераменаў.

Лукашэнка ўдзячны самай бязлітаснай дзяржабвінаваўцы

Дапамагаць педагогам будуць сілавікі

Міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў пра неабходнасць новых падыходаў у выхаваўчай працы, каб не дапусціць уцягвання дзяцей у «экстрэмісцкую» дзейнасць. Цяпер прадстаўнікі ўлады выкарыстоўваюць слова «экстрэмізм» для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства.

Улады ўзмоцняць прафілактыку «дэструктыўных паводзінаў» сярод школьнікаў: дапамогуць сілавікі і псіхолагі

30 гадоў незалежнасці Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вітае гледачоў падчас вайсковага параду ў гонар Дня Незалежнасці. Кіеў, Украіна. 24 жніўня 2021 года. Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum

30 гадоў таму Беларусь і Украіна аднавілі сваю незалежнасць ад Савецкага Саюзу. 24 жніўня сваю незалежнасць абвясціў украінскі народ, а на наступны дзень – і беларускі. Сёння, праз 30 гадоў, Беларусь апынулася ў міжнароднай ізаляцыі ды стала краінай, дзе «не да законаў». А як у гэтыя святочныя дні ўваходзіць суседняя Украіна?

«Тры дасягненні, якімі можа ганарыцца». З чым Украіна сустракае 30 гадоў незалежнасці ды якія гэта дае шанцы

За час незалежнасці ва Украіне змяніліся ўжо шэсць прэзідэнтаў, пяць з іх жывуць ва Украіне. Змена палітычнай улады – гэта тое, што прынцыпова адрознівае афіцыйны Кіеў ад іншых постсавецкіх краінаў.

«Слава Украіне!» Як Кіеў святкуе 30-ы Дзень Незалежнасці. Фотарэпартаж

Новае расследаванне «ByPol»

Паводле звестак «ByPol», былы кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман цяпер займаецца нібыта ахоўнай установай, якая насамрэч можа займацца рыхтаваннем байцоў для спецпадраздзяленняў афрыканскіх дыктатарскіх рэжымаў, якія ахоўваюць радовішчы карысных выкапняў, распрацоўванне якіх ідзе на карысць і Лукашэнку. А таксама займаецца гандлем зброяй.

Новае расследаванне «ByPol» датычыць прыватнай вайсковай установы і Віктара Шэймана

Кропкі рэвалюцыі ў школах

24 жніўня ў Менску адбылося паседжанне Рэспубліканскага педсавету – «самага маштабнага і значнага форуму для ўсёй сістэмы адукацыі», як яго назвалі ў афіцыйнай прэсе. «Маштабныя» і «значныя» заявы на форуме гучалі з вуснаў міністра адукацыі Ігара Карпенкі і Аляксандра Лукашэнкі, які выступаў на педсавеце.

«…паўлегальныя прыватныя дзіцячыя сады і школы пад шыльдай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх ці рэлігійных аб’яднанняў у большасці выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах, станавіліся апорнымі кропкамі для каляровай рэвалюцыі, а іх супрацоўнікі і кіраўнікі апынуліся ў дэструктыўных арганізацыях рознага ўзроўню», – заявіў Ігар Карпенка.

«Апорныя кропкі каляровай рэвалюцыі». Пра што гаварылі Карпенка і Лукашэнка на рэспубліканскім педсавеце

А беларусы працягваюць нагадваць, хто насамрэч тут лідар(ка)

Завадскі раён Менску. Фота чытачоў Белсату

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны