Беларусь прадала Расеі і Украіне донарскай крыві на мільён долараў


Банк донарскай крыві. Ілюстратыўны здымак Pixaby

20 жніўня на Беларускай універсальнай таварнай біржы адно з дзяржаўных прадпрыемстваў прадало 224 кілаграма дэрывата плазмы крыві чалавека за 68 тыс. долараў, паведамляе Onlíner.

«З пачатку года беларускі бок зарабіў на экспарце плазмы крыві крыху больш за мільён долараў. Асноўныя пакупнікі – гэта Расея і Украіна» – распавёў прэс-сакратар Беларускай універсальнай таварнай біржы Раман Яніў.

Для параўнання, за ўвесь мінулы год аб’ёмы продажаў плазмы крыві склалі 686 тыс. долараў, а ў 2019-м – больш за 1,3 млн. долараў (адзін з лотаў у 2,4 тоны сышоў за 1,08 млн долараў).

Па самых апошніх дадзеных за 2019 год, у краіне нарыхтавалі 239,4 тыс. літраў крыві.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў