Украіна можа атрымаць ад сваіх саюзнікаў яшчэ 25–30 адзінак HIMARS і MLRS


Пра гатовасць паставіць Украіне 25–30 адзінак высокадакладных ракетных сістэмаў залпавага агню заявіў у інтэрв’ю «Радіо Свобода» кіраўнік Камітэту ўзброеных сілаў Палаты Прадстаўнікоў ЗША Адам Сміт.

«Мы гатовыя перадаць Украіне столькі ўстановак HIMARS, колькі мы можам. Не факт, што ў нашым арсенале ёсць менавіта 50 такіх установак. Я думаю, цяпер мэта – дасягнуць колькасці 25–30 ракетных установак залпавага агню», – адзначыў ён.

Кангрэсмен патлумачыў, што гаворка ідзе пра амерыканскія HIMARS і брытанскія MLRS.

«Мы будзем старацца перадаць так шмат, як зможам. Але 50 або 60 установак будзе складана сабраць і перадаць, зрэшты, мы хочам дасягнуць лічбы ў 25 або 30 і перадаць як мага больш артылерыі і ракетаў для гэтых сістэмаў», – сказаў Сміт.

Ён не ўдакладніў, калі могуць адбыцца гэтыя пастаўкі.

22 ліпеня ЗША афіцыйна паведамілі, што накіроўваюць Украіне яшчэ 4 рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS у межах новага пакету вайсковага дапамогі. Агулам колькасць перададзеных Украіне HIMARS складае ужо 16 адзінак.

Раней міністр абароны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што для эфектыўнага контрнаступу і пералому ў вайне ЗСУ неабходна не менш за 100 ракетных сістэмаў HIMARS.

Вайсковыя эксперты лічаць, што зʼяўленне ў ЗСУ сістэмаў HIMARS аказвае значны ўплыў на сітуацыю на фронце. Цяпер Украіна мае магчымасць наносіць высокадакладныя ўдары па тылах расейскай арміі, знішчаць склады боепрыпасаў і вайсковыя базы, уносіць хаос у лагістыку. Гэта нівелюе колькасную перавагу Расеі ў артылерыі і стварае пагрозу забеспячэнню груповак на Данбасе і Херсоншчыне.

Hавiны
За два тыдні ўкраінцы знішчылі 14 базаў і складоў узбраенняў у тыле расейскай арміі
2022.07.11 12:37

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў