Мінабароны РФ прызналася ў ракетным удары па Адэсе


Расейскае Міністэрства абароны сцвярджае, што ракетны ўдар 23 ліпеня быў нанесены па тэрыторыі суднарамонтавага заводу ў Адэсе.

Раніцай 23 ліпеня Збройныя сілы Украіны паведамілі аб абстрэле Адэскага марскога порту крылатымі ракетамі тыпу «Калібр». Украінскія вайскоўцы і палітыкі адзначалі, што Расея нанесла ўдар па марскім порце на наступны дзень пасля падпісання пагаднення аб бяспечным экспарце ўкраінскага збожжа морам. Паводле ўкраінскага боку, цэліліся ў склады збожжа, але не трапілі. Параненых і забітых у выніку ўдару не было, пажар зліквідавалі.

Удар па Адэскім порце асудзілі і Украіна, і Еўразвяз, і Злучаныя Штаты, і генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

Расейскія афіцыйныя асобы спачатку ніяк не каментавалі ўдару па Адэсе. Расейская прапаганда (а следам за ёй і беларуская) распаўсюджвала інфармацыю пра тое, што Расея быццам бы не мае адносінаў да ўдару па порце Адэсы.

Але днём 24 ліпеня Мінабароны РФ паведаміла, што расейскія вайскоўцы сапраўды нанеслі ракетны ўдар па Адэсе. Сцвярджаецца, што ў марскім порце на тэрыторыі суднарамонтавага заводу нібыта быў знішчаны ўкраінскі вайсковы карабель, склад супрацькарабельных ракетаў «Harpoon» і выведзеныя са строю вытворчыя магутнасці прадпрыемства, піша «РИА Новости».

Hавiны
Расейскі дэпутат прызнаў, што ўдар па Адэсе нанесла Расея. Але ж Турэччына гэта абвяргала, ці не так?
2022.07.23 23:42

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў