Глабальная федэрацыя прафсаюзаў падтрымае ліквідаваныя прафсаюзы ў Беларусі


Рэжым у Беларусі ліквідаваў незалежныя прафсаюзы краіны. У сувязі з гэтым глабальная федэрацыя прафсаюзаў IndustriALL і яе філіялы заклікаюць абараніць працоўны рух і дэмакратыю ў краіне, гаворыцца ў заяве на сайце арганізацыі.

Вярхоўны Суд ліквідаваў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), Беларускі незалежны прафсаюз (БНП), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) і Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ). IndustriALL лічыць гэты крок парушэннем заканадаўства і міжнародных нормаў.

«IndustriALL самым рашучым чынам асуджае рашэнне суда, якога мы не прызнаем. Мы працягнем дапамагаць і цалкам падтрымліваць незалежныя прафсаюзы ў Беларусі, каб гарантаваць іх арганізацыйную пераемнасць», – гаворыцца ў заяве арганізацыі.

IndustriALL патрабуе неадкладна вызваліць 15 прафсаюзных лідараў і актывістаў, якіх улады Беларусі арыштавалі.

«У тэрміновым парадку ўрад Беларусі павінен даць доступ наведнікам, у тым ліку місіі МАП у краіне, IndustriALL, ITUC і іншым сусветным прафсаюзным арганізацыям, каб высветліць умовы арышту і ўтрымання пад вартай і дабрабыт затрыманых прафсаюзных актывістаў».

Акрамя таго, IndustriALL патрабуе даць гэтым міжнародным арганізацыям доступ для назірання за судовымі працэсамі над прафсаюзнымі дзеячамі і прафсаюзнымі арганізацыямі.

Hавiны
Вярхоўны Суд пастанавіў спыніць дзейнасць пяці незалежных прафсаюзаў
2022.07.19 11:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў