Два гады калоніі за каментар і чарговыя арышты. Рэпрэсіі за 24 ліпеня


Ужо два гады ў Беларусі штодзень адбываюцца палітычныя затрыманні і суды. «Белсат» вядзе хроніку рэпрэсіяў. Вось што сталася вядома за адзін толькі дзень 24 ліпеня.

Менскі абласны суд вынес прысуд Юліі Чамлай за каментар на адрас загінулага летась супрацоўніка КДБ. Бібліятэкарку з Крупак абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці» (арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і «абразе Лукашэнкі» (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Таксама 34-гадовую жанчыну ўнеслі ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Суддзя Анатоль Дабрадзей прызнаў Юлію вінаватай і пакараў пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 2 гады.

За каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі затрымалі амаль 200 чалавек.

Hавiны
Бібліятэкарка з Крупак атрымала два гады калоніі ў «справе Зельцара»
2022.07.24 11:29

У Менску на 15 содняў арыштавалі Алега Фалея. Тату-майстра затрымалі яшчэ тыдзень таму. Сілавікі распаўсюдзілі «пакаяннае відэа», у якім Алег кажа, што ў жніўні 2020 года наведаў адзін з пратэсных маршаў, пасля якога ў пад’ездзе пакінуў надпіс «Жыве Беларусь».

Палітвязня Паўла Аўчарова, асуджанага за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі, перавялі ў магілёўскую турму № 4. Вязня ў шклоўскай калоніі № 17 пакаралі на паўтара года паводле ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Раней палітвязня асудзілі на 5 гадоў зняволення. Таксама Паўлу Аўчарову змянілі рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі.

Hавiны
Справа Кастусёва, Фядуты і Зянковіча будзе разглядацца ў закрытым рэжыме
2022.07.24 15:31

Справа Рыгора Кастусёва, Аляксандра Фядуты і Юрыя Зянковіча будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Пра гэта паведаміў Дзмітрый Антончык. Судовы працэс у справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» распачнецца ў Менскім абласным судзе 29 ліпеня. Фігуранты крымінальнай справы – 5 асобаў, сярод якіх Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

зона.бел
«Арыштантаў канваююць пад зямлёй». Як у Жодзінскай турме сядзяць і палітычныя, і асуджаныя на пажыццёвае зняволенне
2022.07.24 08:40

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў