Бібліятэкарка з Крупак атрымала два гады калоніі ў «справе Зельцара»

Менскі абласны суд вынес прысуд у чарговай крымінальнай справе, звязанай з каментарамі на адрас загінулага летась супрацоўніка КДБ. Гэтым разам судзілі палітзняволеную бібліятэкарку з Крупак Юлію Чамлай, паведамляе ПЦ «Вясна».

34-гадовую жанчыну абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці» (арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і «абразе прэзідэнта Беларусі» (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

Працэс над Чамлай пачаўся яшчэ 11 ліпеня, а 18 ліпеня суддзя Анатоль Дабрадзей агучыў вырак: прызнаць вінаватай і пакараць пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Юля выхоўвае сына, які цяпер застаўся без маці. Нядаўна прозвішча Юліі з’явілася ў абноўленым спісе «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

У Нірваны не было шанцаў, а Зельцар мог выжыць? Расследаванне падвойнага забойства ў Менску

Юлія Чамлай была затрыманая 30 верасня 2021 года ў Крупках у крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцара. Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме № 8 у Жодзіне.

Нагадаем, што за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі затрымалі амаль 200 чалавек.

Удаву Андрэя Зельцара аштрафавалі і накіруюць на прымусовае лячэнне

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны