У Токіо разыгралі першы камплект медалёў


Алімпіяда ў Токіа.
Фота: Газета.ру

Сёлета першую перамогу і залаты алімпійскі медаль здабыла кітайская спартоўка Цянь Ян ў турніры па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 метраў, паведамляюць Naviny.by.

Другое месца за расейкай Анастасіяй Галашынай, трэцяе ў Ніны Крыстэн са Швейцарыі. Беларуска Марыя Мартынава у фінал не выйшла. Аднак яна яшчэ возьме ўдзел у стральбе з вінтоўкі на 50 м з трох палажэнняў 31 ліпеня.

У акадэмічным веславанні беларуская двойка Дзмітрыя Фурмана і Сяргея Валадзько ў кваліфікацыйным заездзе на 2000 м паказалі апошні чацвёрты вынік і напрамую ў паўфінал не кваліфікаваліся, аднак у іх буде яшчэ адзін шанец 25 ліпеня.

Удзельніцы беларускай двойкі ў веславанні Алена Фурман і Іна Нікуліна таксама не выйшлі ў паўфінал і паспрабуюць гэта зрабіць 25 ліпеня.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў