У ЕЗ асудзілі забарону дыпламатам назіраць за палітычнымі працэсамі ў Беларусі


Фота: pixabay.com

Еўрапейскі Звяз назваў рашэнне МЗС Беларусі аб абмежаванні наведвання для дыпламатаў дзяржаўных мерапрыемстваў, у тым ліку судоў, як «замінаючае нармальнай дыпламатычнай працы». Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Цяпер жа мерапрыемствы, якія ладзяць дзяржаўныя органы і арганізацыі Беларусі, дыпламаты краін – чальцоў ЕЗ і НАТО могуць наведваць толькі па запрашэнні або з пісьмовага дазволу МЗС.

«Наколькі мы разумеем, адна з мэтаў гэтага прадпісання – не дазволіць дыпламатычнай супольнасці назіраць за многімі бягучымі і будучымі палітычна матываванымі судовымі працэсамі», – адзначылі ў прадстаўніцтве, заявіўшы, што ЕЗ «адхіляе гэтае рашэнне МЗС Беларусі як замінаючае нармальнай дыпламатычнай працы».

«Рашэнне МЗС яшчэ больш абмяжоўвае празрыстасць беларускай судовай сістэмы. Дыпламаты ЕЗ будуць па-ранейшаму імкнуцца прысутнічаць на судовых слуханнях», – заявілі ў прадстаўніцтве Еўразвязу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў