У Беларусі знайшлі новы від казюрак


Малая блакітная страказа.
Фота: Denis Kitel / Facebook

Беларускі арнітолаг Дзяніс Кіцель у сваім Facebook паведаміў пра адкрыццё ў Беларусі новага для нашай краіны віду стракозаў.

«Заўсёды прыемна знаходзіць новыя віды, асабліва новыя для Беларусі», – напісаў спецыяліст.

Паводле Дзяніса Кіцеля, малую блакітную страказу (Orthetrum coerulescens) знайшлі сёння, 24 ліпеня, на Альманскіх балотах на Палессі.

Малая блакітная страказа.
Фота: Denis Kitel / Facebook

Малая блакітная страказа жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропе, Міжземнамор’і, Сярэдняй Азіі, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сустракалася яна і ў суседніх з Беларуссю краінах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў